Перепись населения 2019
Перепись населения Беларуси 2019
2019 - год Малой родины в Беларуси
БРПО
К делам на благо Родины, к добру и справедливости будь готов!
Волшебная книга
Могилевский институт МВД
Pomogut.by
Школа активного гражданина
Эко-Марафон
Эко-Марафон
:: ::

Новости отдела

У перыяд вясенніх канікул школьнікі нашага раёна сталі ўдзельнікамі акцыі «Карысныя канікулы»

У перыяд вясенніх канікул школьнікі нашага раёна сталі ўдзельнікамі акцыі «Карысныя канікулы», накіраванай на папярэджанне правапарушэнняў сярод непаўналетніх, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку.

Акцыя  стартавала 24 сакавіка.  Ва ўстановах адукацыі прайшлі дні прававых ведаў, прафарыентацыі, інфармавання, культуры і здаровага ладу жыцця. На працягу ўсяго тыдня школьнікі наведвалі арганізацыі і прадпрыемствы горада, а таксама прымалі ўдзел у тэматычных сустрэчах з работнікамі пракуратуры, праваахоўных органаў, службы выратавальніцтва і спецыялістамі сістэмы аховы здароўя.

Пачаліся “Карысныя канікулы” днём адчыненых дзвярэй у РАУС, дзе паміж 38 школьнікамі з навучальных устаноў горада, Варатына,  Шыіч і Юравіч адбыўся дыялог з супрацоўнікамі аддзела аб негатыўных выніках алкагольнай залежнасці і правапарушэнняў. Асобным пытаннем, якое зацікавіла дзяцей, стала магчымасць паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў.

У гэты ж дзень вучні паўдзельнічалі  ў турніры па валейболе, які прайшоў на адкрытай пляцоўцы СШ №1.

Навучэнцам цэнтра творчасці дзяцей і моладзі канікулы найбольш запомніліся экскурсіяй у раённы аддзел дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, дзе яны пазнаёміліся са спецыфікай работы крыміналістаў, паспрабавалі самастойна скласці фотаробат і ўзяць адбіткі пальцаў.

З экскурсіямі і пазнавальнымі сустрэчамі прайшлі “Карысныя канікулы” у  СШ №3, пад час якіх школьнікі наведалі лясгас, аддзел Дэпартамента аховы і РАУС. А вучні СШ №6 у межах акцыі здзейснілі паездку ў воінскую часць Мазыра, дзе даведаліся аб гісторыі яе стварэння, традыцыях і армейскім рэжыме.

Займальна і цікава прайшла раённая акцыя і ў Бабровіцкай СШ. Для дзяцей быў праведзены адкрыты дыялог «Мы ў свеце грошай», які стаў сапраўдным інтэрактыўным ўрокам па фінансавай пісьменнасці.

Тут жа ўсе жадаючыя ў рамках рэспубліканскай акцыі саюза моладзі “Выбіраем студатрад” пазнаёміліся з дзейнасцю студатрадаў.  Каля дзесяці старшакласнікаў  запісаліся ў лік добраахвотнікаў.

Яркія ўспаміны засталіся ў бабровіцкіх школьнікаў ад спартыўнага свята “Сцяжынкамі перамогі”, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем правялі вольны час і прадэманстравалі свае спартыўныя здольнасці. 

Па выніках мерапрыемства журы вызначыла лепшых стралкоў, імі сталі Максім Балоба і Святаслаў Барысенка. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны граматамі і падарункамі раённых арганізацый БРСМ і ДТСААФ.

Па словах арганізатараў раённай акцыі,  прафілактычная работа з непаўналенімі будзе працягнута.

Алена ДЗЯМ’ЯНАВА.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости отдела

Переводчик
Контакты

8 (02345) 3-17-91
oosit-kalinkovichi@mail.gomel.by

пл.им.В.И.Ленина, д.2, 247710, г.Калинковичи, Гомельская область, Республика Беларусь
Открыть контакты

15 марта День Конституции Республики Беларусь
25-летие со дня принятия Конституции Республики Беларусь
75-я годовщина освобождения Республики Беларусь
ГОТОВИМ ПЕДАГОГОВ - СОЗИДАЕМ БУДУЩЕЕ
Орша - молодежная столица Беларуси 2019
Орша - молодежная столица Беларуси 2019
II Полесский образовательный и научный форум, посвященный 75-летию УО МГПУ им.И.П.Шамякина
Мобильное приложение "МЧС Беларуси: помощь рядом"
Гордимся, что научили!!!
Калинковичский районный исполнительный комитет
НДЦ "Зубренок"- 50 лет!
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
2nd EUROPEAN GAMES
2nd EUROPEAN GAMES
Конструктор школьных сайтов
Управление спорта и туризма Гомельского облисполкома
Управление спорта и туризма Гомельского облисполкома
Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
ОПРОС
Как Вам наш сайт?




Результаты