Выборы 2020
Выборы 2020
Конкурс видеоблогеров
БРПО
К делам на благо Родины, к добру и справедливости будь готов!
Волшебная книга
Pomogut.by
Могилевский институт МВД
Беларусь Библиотечная
Беларусь Библиотечная
:: ::

Новости отдела

У Залатушскай школе выхоўваюць патрыётаў

Традыцыі продкаў, мінулага славу

Спасцігнем душою і сэрцам сваім,

Бо стаць патрыётам роднай дзяржавы

Без тых каранёў немагчыма зусім…

Гэтыя словы сталі своеасаблівым гімнам і адлюстраваннем місіі Залатушскай сярэдняй школы – адной з нешматлікіх устаноў адукацыі нашага раёна, дзе навучанне вучняў цалкам ажыццяўляецца на роднай мове.

— Адукацыйны працэс у нашай школе будуецца на аснове спасціжэння навучэнцамі духоўнай і гістарычнай спадчыны. Мы прытрымліваемся ідэі, што сучасная школа выконвае не толькі адукацыйную функцыю: у цэнтры ўвагі — працэс фарміравання асобы вучня, яе духоўнай састаўляючай. Спецыяльна арганізаваная работа ў гэтым напрамку садзейнічае ўдасканаленню зместу адукацыі і форм арганізацыі навучання і выхавання, — рассказвае дырэктар Залатушскай СШ Наталля Строк. — Мы імкнемся прывіць нашым вучням любоў да малой радзімы, да роднай зямлі і яе традыцый, павагу да чалавека працы. Асноўная задача педкалектыву — падрыхтоўка вучняў да паспяховай сацыялізацыі ў сучасным свеце. Мы вырашаем яе праз рацыянальную арганізацыю адукацыйнага працэсу і эфектыўную пазакласную і пазашкольную работу.Навучанне грамаце ў Залатусе пачалося яшчэ ў 1902 годзе. Асобнага будынка школы ў вёсцы тады не было. Дзеці вучыліся ў хатах мясцовых жыхароў Мартына Брэля, а потым Сцяпана Брэля.

Школьны будынак адкрылі ў 1928 годзе. Тады ў ім навучалася каля 40 вучняў, школа была сямігадовай. Асноўным прадметам быў Закон Божы, таксама вывучаліся руская і славянская мовы.Першым дырэктарам школы быў Барыс Саланец. У Залатушскай школе навучаліся дзеці з Навінак, Залатухі, Лукаў, Падлукаў і Хатынёў.

У 30-я гады школу ўзначальвала Феня Кавальчук.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ёй размясціўся ваенны шпіталь.

У 1944 годзе вучэбныя заняткі аднавіліся.

У 1950 годзе школа стала васьмігадовай. З 1956 года мае статус сярэдняй. У розныя гады на чале ўстановы адукацыі стаялі Іван Брэль, Фёдар Белы, Мікалай Шакун, Уладзімір Гаркуша, Сцяпан Комчанка, Паўліна Дзяціна.

У 1983 годзе быў узведзены сучасны будынак школы.Сёння ў Залатушскай школе навучаецца 85 вучняў, 36 з іх прыязджаюць на заняткі з Навінак і Лукаў. Выпускнікі школы з’яўляюцца студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны, Гомельскага медуніверсітэта, Горацкай сяльгасакадэміі, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, каледжаў і ўстаноў прафтэхадукацыі.

Школа ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія сталі паспяховымі людзьмі. Мікалай Главацкі — начальнік упраўлення па корманарыхтоўках Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі. Валянціна Карэліна (Белая) — кандыдат эканамічных навук, начальнік аддзела прэмій і стыпендый апарата Нацыянальнай акадэміі навук, вучоны сакратар камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, апублікавала звыш 60 навуковых прац па пытаннях развіцця навуковага патэнцыялу рэспублікі. Аляксандр Сівак працаваў начальнікам крымінальнай міліцыі ў Калінкавічах, з 2017 года ўзначальвае Нараўлянскі РАУС. Ірына Дзяціна (Касюк) — вядучы спецыяліст па якасці прадпрыемства «Санта-Брэмар». Вольга Булаўка (Лапко) — вядучы спецыяліст па забеспячэнню дзейнасці Белаграпрамбанка ў Калінкавічах. Валянціна Блізнец і Ірына Васенда працуюць урачамі ў Калінкавіцкай і Мазырскай ЦРБ. Вольга Комчанка — вядучы спецыяліст Белаграпрамбанка ў г.Гомелі.У апошнія гады сярод выпускнікоў Залатушскай школы сустракаецца нямала настаўнікаў. Толькі ў 2019 годзе чацвёра выпускнікоў сталі студэнтамі Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, навучэнцамі Лоеўскага педагагічнага каледжа.

Сёння педкалектыў Залатушскай школы – гэта крыху больш за 20 творчых, ініцыятыўных педагогаў. Сярод іх — восем выпускнікоў школы. Гэта намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Надзея Попчанка, настаўнікі Вера Скуіньш, Ніна Яраш, Уладзімір Главацкі, Святлана Главацкая, Наталля Рускевіч, Ніна Галоўка, Любоў Дамашкевіч.Педагогі займаюцца самаадукацыяй, пастаянна засвойваюць сучасныя тэхналогіі і новыя методыкі навучання, рэгулярна павышаюць сваю прафесійную кваліфікацыю, што ўплывае на эфектыўнасць работы ўстановы адукацыі.

Адным з прыярытэтных накірункаў Залатушскай школы з’яўляецца забяспячэнне якасці адукацыі, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў. Па выніках ЦТ якасць ведаў вучняў складае 71%.Вучні ўсіх трох ступеняў навучання пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў вядуць актыўную пошукавую дзейнасць праз гуртковую і пазакласную работу па беларускай мове і літаратуры, уваходзяць у склад навуковых таварыстваў школьнікаў. Яны штогод удзельнічаюць і становяцца пераможцамі і прызёрамі алімпіяд, творчых конкурсаў, аглядаў-конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый. Сярод апошніх дасягненняў — перамога ў раённым аглядзе-конкурсе экспазіцый, прысвечаных ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане і іншых «гарачых» кропках, ІІ месца ў раённым этапе конкурса «Дарогамі памяці» з работай «Фота з сямейнага альбома», перамога ў раённым конкурсе на лепшую арганізацыю работы пярвічных арганізацый БРСМ, ІІІ месца ў раённым фотаконкурсе «3 кнігай па жыцці» ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Кніга. ВУ», абсалютная перамога ў раённым конкурсе музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Калінкавіцкага раёна, ІІІ месца ў конкурсе даследчых работ «Праваслаўныя традыцыі краю», «Трагічныя старонкі жыхароў вёскі Залатуха», Ганаровая грамата ў намінацыі «Лепшы матэрыял на роднай мове» па выніках раённага конкурса сярод дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі «Юнкор-2017».

Штогод Залатушская сярэдняя школа становіцца пераможцай у раённым конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю БРСМ. І ў гэтым, безумоўна, заслуга педагога-арганізатара школы Ніны Галоўка, якая калісьці сама вучылася тут і вось ужо 22 гады працуе ў роднай школе. Ніна Міхайлаўна вядзе ўрокі матэматыкі і астраномііі, рыхтуе вучняў да самых розных конкурсаў, арганізуе для іх цікавыя мерапрыемствы, а таксама з’яўляецца мадаратарам школьнага сайта.Школа падтрымлівае цесную сувязь з Залатушскім СДК. Вучні ўваходзяць ў склад школьных органаў самакіравання, дзіцячых і маладзёжных арганізацый «Акцябраты», «БРПА», «БРСМ».

Настаўнікі і класныя кіраўнікі школы — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы конкурсаў прафмайстэрства «Настаўнік года» і «Метадычная вясна.

Нельга абмінуць увагай і не расказаць пра аднаго з самых таленавітых педагогаў гэтай школы — Паўліну Дзяціну. Паўліна Фёдараўна была намеснікам дырэктара, 10 гадоў працавала дырэктарам школы. Таленавіты гісторык і краявед, яна і сёння, будучы ўжо на заслужаным адпачынку, з’яўляецца кіраўніком школьнага краязнаўчага музея «Залатухазнаўства. Старонкі летапісу малой радзімы», вучыць дзяцей не заставацца раўнадушнымі да свайго мінулага, выхоўвае патрыётаў, рыхтуе экскурсаводаў.

Запоўніць вольны час вучняў цікавымі відамі дзейнасці дапамагаюць 13 аб’яднанняў краязнаўчага, мастацкага, прыкладнога, фізкультурна-аздараўленчага накірункаў. Факультатыўнымі заняткамі ахоплены 100% вучняў.

— На працягу шэрагу гадоў нашы вучні не здзейснілі ні аднаго правапарушэння, — з гордасцю расказвае дырэктар школы. – Яны займаюцца цікавымі, карыснымі, добрымі справамі, ганарацца, што уваходзяць у рады піянерскай арганізацыі і БРСМ. Вучні пачатковых класаў лічаць дні да таго моманту, калі іх прымуць у рады акцябрат.Важны складальнік паспяховай дзейнасці школы — стварэнне аптымальных умоў для навучання і выхавання дзяцей, працы педагогаў. За апошні час у гэтым плане зроблена многае. Выкананы работы па падводцы гарачай вады ў абедзенную залу школьнай сталовай, адрамантаваны санвузлы, 100% школьных памяшканняў абсталявана жалюзі, устаноўлены металічныя дзверы на выхадзе ў гаспадарчы двор, заменены на сучасныя дзверы ў вучэбных кабінетах на другім паверсе, кабінеце дырэктара і настаўніцкай. Заменены папяровыя шпалеры на гладкія паверхні ў 90% вучэбных памяшканняў, заменены вытворчыя ванны ў школьнай сталовай, набыты бойлер для абсталявання душавых у спартыўнай зале, вітрыны для школьнага музея, класныя дошкі ў вучэбныя кабінеты.

Усё гэта робіцца за кошт сродкаў фонду пазабюджэтнай дзейнасці — гэта платныя паслугі і збор макулатуры, добрааховотныя ахвяраванні бацькоў і дапамога саміх педагогаў школы.

Толькі ў 2019 годзе настаўнікамі і работнікамі школы ў Навінкаўскім лясніцтве было зароблена больш за 1000 рублёў. За кошт гэтых сродкаў былі набыты ноутбук, канторкі, мэбля, спартыўны інвентар.

— На бліжэйшы час прыярытэтнымі напрамкамі нашай дзейнасці, як і раней, будзе сацыяльна-грамадзянскае, духоўна-маральнае, патрыятычнае выхаванне вучняў, — працягвае Ніна Міхайлаўна. — Мы ўпэўнены, што высокі прафесіяналізм нашых настаўнікаў дапаможа забяспечыць развіццё школы як сацыяльна-культурнага і адукацыйнага цэнтра бліжэйшага сацыяльнага акружэння вучняў, у межах якога будзе фарміравацца асоба грамадзяніна – сапраўднага патрыёта сваёй радзімы.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости отдела

Переводчик
Контакты

8 (02345) 3-17-91
oo-kalinkovichi@mail.gomel.by

пл.им.В.И.Ленина, д.2, 247710, г.Калинковичи, Гомельская область, Республика Беларусь
Открыть контакты

Профилактика COVID-19
Анонс мероприятий
Год малой Родины 2018-2020
Калинковичский районный исполнительный комитет
75-я годовщина освобождения Республики Беларусь
Пинск – Молодежная столица Беларуси - 2020
ГОТОВИМ ПЕДАГОГОВ - СОЗИДАЕМ БУДУЩЕЕ
Мобильное приложение "МЧС Беларуси: помощь рядом"
Гордимся, что научили!!!
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Конструктор школьных сайтов
Управление спорта и туризма Гомельского облисполкома
Управление спорта и туризма Гомельского облисполкома
Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
ОПРОС
Как Вам наш сайт?




Результаты
Школа активного гражданина